ПАЛАЖЭННЕ аб рэспубліканскім творчым конкурсе юных чытальнікаў «Жывая класіка»
1. Агульныя палажэнні
1.1. Дадзенае Палажэнне вызначае мэты і задачы рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», які праводзіцца (далей – Конкурс) ад школьнага да рэспубліканскага этапаў.
1.2. Заснавальнікамі Конкурсу сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне», ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
2. Мэты і задачы Конкурсу
2.1. Конкурс праводзіцца ў мэтах:
павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання,
развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства,
выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры,
прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання,
пашырэння чытацкага кругагляду,
пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.
2.2. Дэвіз Конкурсу – «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!».
3. Парадак і ўмовы правядзення Конкурсу
3. Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца вучні пачатковых класаў, 5-6, 7-8 і 9-10 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
3.1.Конкурс праводзіцца ў чатыры этапы:
— першы этап (з 1 па 31 сакавіка 2017 г.) праводзіцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Колькасць удзельнікаў не абмяжоўваецца;
— другі этап (з 1 па 30 красавіка 2017 г.) – раённы. Пераможцы раённага этапу конкурсу, заняўшыя першыя месцы ў кожнай ўзроставай групе, прымаюць удзел у абласным этапе конкурсу;
— трэці этап (з 1 па 31 мая 2017 г.) — абласны (Мінскі гарадскі) этап конкурсу праводзіцца абласнымі установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і Мінскім гарадскім палацам дзяцей і моладзі. Пераможцы трэццяга этапа ў кожнай узроставай групе прымаюць удзел у заключным рэспубліканскім этапе;
— чацвёрты этап – заключны, праводзіцца напярэдадні, або ў Дзень беларускага пісьменства ў горадзе-сталіцы свята беларускага пісьменства. Удзел у заключным рэспубліканскім этапе Конкурсу прымаюць пераможцы абласнога (Мінскага гарадскога) этапу Конкурсу.
4. Журы Конкурсу
4.1. У склад журы Конкурсу на ўсіх этапах ўваходзяць вядомыя дзеячы культуры і мастацтва, настаўнікі, бібліятэкары, пісьменнікі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў.
4.2. Крытэрыі ацэнкі выступлення (паказчыкі – балы):
глыбіня пранікнення ў вобраз
і сэнс твора ад 0 да 10
выбар тэкста твора ад 0 да 10
артыстызм выканання ад 0 да 10
максімальны бал 30
5. Узнагароджанне пераможцаў Конкурсу
5.1. Усе ўдзельнікі Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі лаўрэатаў конкурсу, дыпломамі пераможцаў першай, другой і трэцяй ступеней адпаведна.
5.2. Пераможцы рэспубліканскага Конкурсу ўзнагароджваюцца пуцёўкай у Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубронак».
6. Інфармацыйнае забеспячэнне Конкурсу
6.1 Этапы правядзення Конкурсу шырока асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі.
6.2. Інфармацыйнымі партнёрамі Конкурсу з'яўляюцца: "Выдавецкі дом «Звязда», часопісы «Вясёлка», «Бярозка», «Качели», «Зорька», «Рюкзачок» і іншыя СМІ (па ўзгадненню з заснавальнікамі).
6.3. На працягу правядзення этапаў Конкурсу здымаюцца сюжэты і дэманструюцца ў эфіры нацыянальных і рэгіянальных тэлеканалаў.
Тэлеверсія заключнага рэспубліканскага этапу Конкурсу транслюецца асобнай праграмай у эфіры ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне».
7. Фінансаванне Конкурсу
11.1. Фінансаванне Конкурсу забяспечваецца заснавальнікамі Конкурсу за кошт бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў.
11.2. Могуць выкарыстоўвацца іншыя крыніцы фінансавання ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.