Прикоснуться к творчеству и почувствовать единство

Именно с такой тематикой ГУК «ЦКС Краснопольского района» провело региональный конкурс декоративно-прикладного искусства и ремесел “Незабытыя рамёствы” и приурочило его проведение ко Дню народного единства и Году качества в Беларуси.

“Народныя рамёствы і промыслы трансліруюць пэўныя эстэтычныя погляды, выхоўваюць маральныя прынцыпы, развіваюць цікаўнасць да мінулага свайго народа, даюць магчымасць дакрануцца да творчай спадчыны народа, а яшчэ – адчуванне і разуменне еднасці беларусаў”, – падкрэсліла арганізатар конкурсу Валянціна Марчанка.

Правядзенне конкурсу ў анлайн­рэжыме дало магчымасць значна пашырыць геа­ графію ўдзельнікаў і прадста­ віць іх вопыт і многажанравасць рамёстваў. У гэтым годзе ўдзельнічалі майстры з Круглянскага, Бабруйскага, Быхаўскага і Краснапольскага раёнаў.

На суд журы было прадстаўлена больш за тры дзесяткі работ, выкананых рознымі матэрыяламі ў розных тэхніках. Тэкстыльныя лялькі, выцінанкі, саломапляценне, саламяны павук, вырабы з керамікі (ручная лепка і ганчарства), кампазіцыі з талашу, тканыя вырабы, атласныя стужкі, а таксама вырабы, сплеценыя з ратана – усё гэта прадстаўляе сабой цудоўную палітру майстэрства і творчасці ўдзельнікаў. Асаб­лівае ўражанне на журы аказалі работы, выкананыя ў тэхніках роспіс па шкле і шэрсці. Як адзначыла Валянціна Аляксандраўна, зараз гэтым мала хто займаецца.

Конкурсныя работы дэманструюць бясцэнную духоўную спадчыну нашага народа, якае яднае нас. У далейшым матэрыялы конкурсу будуць выкарастаны ў метадычнай вучобе кадраў і аматараў народнай творчасці.

А што такое народная творчасць? Гэта ўвасабленне каш­тоўнасцей канкрэтнага народа ў словах, выявах, кампазіцыях, арнаментах, гуках, формах, стылях, матывах, а самае галоўнае – любоў да свайго народа.

Пераможцы конкурсу адзначаны дыпломамі I ступені. Сярод іх і нашы краснапальчане: Людміла Крапіўніцкая (кампазіцыі з талашу, лялька з тэкстылю), Наталля Паплыка (ткацтва), Валянціна Маскалькова (саломапляценне) і Алена Кандраценка (пляценне з ратану).

У сваю чаргу мы віншуем пераможцаў і жадаем ім новых захапляючых ідэй, поспехаў у іх творчасці.

Фота ўдзельнікаў конкурсаў.

Поделиться с друзьями
37 просмотров