Беларусь – моя Родина: в Краснополье проходит конкурс-выставка фотографий
Наверное, каждый, кто живет в нашей стране, хотя бы раз восхищался ее природой, бескрайними просторами, лесами, полями, голубыми озерами и просто тем, что нас окружает. Красивая природа, крестьянский быт, работа в поле, жизнь маленькой деревеньки с ее традициями – все это наше, и это нас объединяет.
Именно с такой тематикой проходит в Краснополье конкурс-выставка «Все свое – оно нас и объединяет», посвященный Дню народного единства в Беларуси.
“Удзельнікі конкурсу і выставы праз свае работы прадставілі прыроднае асяроддзе і этнакультурную прастору, якая стваралася нашымі продкамі і тымі, хто жыве на сваёй зямлі сёння. Такія здымкі паказваюць і дазваляюць адчуць сувязь часоў і пакаленняў, адчуць нашу еднасць. У гэтым мэта конкурсувыставы: адшукаць, пабачыць і адчуць сваё, якое нас і яднае”, – адзначыла арганізатар конкурсу, метадыст па традыцыйнай культуры районнага цэнтра культуры Валянціна Марчанка.
Не ўдзельнікамі конкурсу, а ў якасці “герояў” фота выступаюць і дзеці. І гэта цудоўны факт, што сведчыць пра іх далучанасць да навакольнай прасторы, да ўкладу жыцця, да каштоўнасцяў, якімі багата мясцовасць.
Вось дзяўчынка сядзіць за кроснамі – гэта мясцовую дзятву навучае асновам ткацтва Наталля Паплыка з Пачапоўскага сельскага Дома культуры.
А вось у сапраўдным аўтэнтычным касцюме маленькая беларусачка з лазовым кошыкам у руках – гэта дачушка Вольгі Андрыянавай, якая далучаецца да традыцыйнай культуры праз удзел у мерапрыемствах Краснапольскага РЦК.
А гэты хлопчык, які раскінуў рукі да самага неба, нібы хоча ўзляцець над зямлёй, – пэўна ад радасці, якая напаўняе яго маленькае сэрца. Ён – дзесяцігадовы жыхар Магілёва, і часта разам з бацькамі наведваецца да сваёй бабулі, жыхаркі Краснапольскага раёна.
На пытанне, што выклікае радасць і чым падабаецца яму вясковае жыццё, хлопчык адказаў: “Я люблю Могилев, но там нет того, что есть в Краснополье или других деревнях, куда мы выезжаем: Горы, Кибирщина. Тут и сад, и огород, и трава, и птицы. Здесь можно бегать босиком и валяться в траве, наблюдать за соседской кошкой, можно разложить костер, собрать в гнезде яйца, поискать на грядке огурцов, попариться березовым веником в бане, полазить по вишневым деревьям. Или просто посидеть с бабушкой на крыльце и позаниматься стихами. Тут вечером на небе можно видеть звезды, а в Могилеве из-за освещения они не такие яркие или совсем не видны.
А еще, можно проехать по дороге и посмотреть, как на полях работают тракторы или комбайны, увидеть на зернотоке горы зерна и погрузить в него руки. А осенью с папой мы собираем опята в Горах, набираем воду из кринички. Я люблю приезжать в деревню и делаю это часто”.
Трэба дадаць, што хлопчык захапляецца вершаскладаннем. А гэтыя ўражанні, якімі ён падзяліўся з намі, пэўна, натхняюць яго на творчасць.
Захапляюцца беларускай прыродай і дарослыя. Так, Наталля Паплыка ўвечары падчас прагулкі па аграгарадку Пачапы разам з дзецьмі назірала раскошны закат, які нагадаў ёй аб дзяцінстве. Карыстаючыся выпадкам, яна неадкладна зрабіла фатаграфію.
«Гэты заход нагадаў мне вёску, дзе жыла мая бабуля. Дарэчы, падчас здымка міма праходзіў статак кароў. Я нібы вярнулася ў мінулае. У галаве ўсплылі вобразы і ўспаміны. У наш час у большасці сваёй дзеці ў поўнай меры не разумеюць, што значыць жыццё ў вёсцы, недаацэньваюць усю тую прыгажосць, якая напаўняе сэрцы прадстаўнікоў старэйшага пакалення», – падзялілася меркаваннем Наталля.
А вось яе старэйшая дачка Ганна захапляецца фотаздымкамі. Яе работы таксама прадстаўлены ў конкурсе. Зараз яна студэнтка медыцынскага коледжа ў горадзе Магілёве, але ж у кожны спадручны момант прыязджае дадому, дзе ёсць бяскрайні прастор для яе захаплення. На конкурсных фатаграфіях Ганны можна ўбачыць буйным планам каня на фоне вёскі, вераб'я на плоце, ружовую кветку канюшыны.
На пытанне, чаму каня, маці дзяўчыны адказала: «У дзяцінстве дзядуля пастаянна катаў дзяцей верхам на кані. Зараз гэтага няма, а ўспаміны засталіся».
Вось так фатаграфія дапамагае нам захоўваць і нагадваць лепшыя моманты жыцця. І кожны, хто паглядзіць на гэтыя фотаздымкі, апынецца ў далёкім мінулым і ўспомніць шчаслівыя моманты, якія напаўнялі тады нашыя сэрцы і душу.
Выстава работ будзе прадстаўлена ў фае раённага цэнтра культуры і працягне працаваць да 1 кастрычніка – да Дня вызвалення раёна ад нямецкафашысцкіх захопнікаў. На закрыцці выставы ўдзельнікі конкурсу будуць адзначаны дыпломамі.
Давайце напоўнім свае сэрцы прыгажосцю, далучымся да традыцый, да жыцця грамадства, да малой радзімы і сваёй краіны.
Фото участников конкурса.