Александр Марзалюк: личная картина войны и мира

Я родился 4 марта 1941 года в деревне Подлесье Столбцовского района Барановичской области в крестьянской семье. Когда началась Великая Отечественная война, мне было 4 месяца и 18 дней. Говорить и писать, что я помню начало войны, было бы нелепо и неразумно. Но я сам – дитя войны, так было предначертано судьбой, и о войне помню по рассказам родителей, родственников и односельчан. Много чего осталось в детской памяти. Но обо всем по порядку.

Пачатак. У каго зброя, той і праў

Выгляд населенага пункта Стаўбцоўскага раёна з рухомай фурманкі транспартнай калоны вермахта, Мінская вобласць, ліпень 1941 г. На заднім плане бачная арка-паказальнік уезду ў СССР: тут непадалёк праходзіла «старая» мяжа Савецкага Саюза і Польшчы, якую не стануць зносіць, і яна перажыве акупацыю.

Немцы пpыйшлі ў нашу вёску Падлессе на пяты дзень вайны. Ixні конны абоз размясціўся на лузе ля будынка пачатковай школы, былога дома пана Янкоўскага. Адзін немец прыгнаў свайго каня пасвіцца на канюшыну Любы Марзалюк. Жанчына рослая, здаровая ўзлавалася i прыйшла разбірацца. Немец ляжаў i пілікаў на губным гармоніку. “Ты што здурэў? Дзе пасеш каня, а чым я буду карміць сваю кароўку?” – пайшла ў атаку Люба. Немец уздрыгануўся, падхапіўся, навёў на жанчыну вінтоўку i крыкнуў: “Хальт! Пaci, а то будзе табе капут”. Люба анямела i стала пасвіць каня немца, а фрыц задаволены пайшоў да абозу, граючы на губным гармоніку. З’явіўся толькі к вечару, сказаў, што ўсё “гут”. Забраў каня i пайшоў з музыкай зноў да абозу.

Юрачка, або Зброя – не дапаможца

Муж Любы Юзік Юр’евіч Марзалюк, па мянушцы “Юрачка”, у канцы мая 1944 года баранаваў на сваім коніку поле. Ляцеў нямецкі самалёт нізка, і з яго, нібы насенне, ляцела зброя. Спачатку аўтамат з прывязанымі да яго яшчэ двума магазінамі з патронамі. Самалёт праляцеў яшчэ метраў пяцьсот, i на дарогу, якая вяла да двара Івана Паўлавіча Марзалюка, лётчыкі выкінулі кулямёт. Мужчыны сабраліся, разглядалі кулямёт i меркавалі: “Падбіты самалёт, немцы выкідваюць усё, каб аблегчыць яго i даляцець да cвaix”. Мне ўрэзалася ў памяць: у кулямёце быў жоўты тоўсты патрон. Хутка прыехала нямецкая паліцыя i забрала кулямёт. 3 аўтамата Юзік з суседам Косцікам хацелі пастраляць, але нічога не атрымалася – абодва не служылі, зброяй не валодалі.

Юзіка ў той жа год прызвалі ў армію. Ён прасіўся адпусціць, гаварыў, што прывязе аўтамат. Яму адказалi: “Гэтага дабра ў нас хапае i тут”. Потым, выпасаючы кароў, мы знайшлі гэты аўтамат, іржавы ўвесь, i кінулі яго там.

Ці быў узнагароджаны наш герой?

Добра помню ліпень 1944 года, прыкладна 5 чысла, пад вечар.

Цёпла, цixa. Нашы войскі ўжо стаялі ў вёсцы. Штаб ix размяшчаўся ў пачатковай школе. Раптам да нас у хату прыбег з хутароў Саша Садоўскі, 1929 года нараджэння, сын Адама. У Адама было тры сыны, усе музыканты. Iгралі на баяне, акардэоне, гармоніку. Дваіх з братоў я добра ведаў: Сашу i Miшy. Дык вось першы з іх прыбег i пaпpaciў паказаць дарогу да нашых ваенных.

Бацька мой паказаў, як прайсці ў школу. Хутка ля нашага дома спыніліся дзве крытыя брызентам грузавыя машыны, мабыць студэбекеры з салдатамі «Немцы ў нас на хутары ўладкаваліся на начлег», – сказаў Саша і разам з салдатамі рушыў на хутар. Прыкладна праз паўгадзіну там пачалася страляніна. Яшчэ  праз гадзіну мы убачылі групу немцаў пад канвоем нашых салдат. Колькі палонных было, дакладна не ведаю, мабыць, чалавек дваццаць. На дарозе быў калодзеж, немцы пaпрaciлі іх напаіць. Пілi ваду з вядра па чарзе, не парушаючы строй. Гадоў праз пяць чысцілі калодзеж i знайшлі нямецкі пісталет. Мабыць, хто з палонных выкінуў. Палонных ля машыны абшукалі, забралі дакументы, акупацыйныя маркі. Наш афіцэр звярнуўся да жыхароў, спытаў: “Хто ведае нямецкую мову?”. Адзін з немцаў сказаў, што добра ведае польскую мову. Знаў пэўна, што тут калісьці, да 1939 года, была польская ўлада. Мой бацька Іван Васільевіч Марзалюк, 1904 года нараджэння, праходзіў у польскай арміі ў 1936 годзе тэрміновую службу i таксама добра ведаў польскую мову. 3 допыту стала вядома, што немцы выходзілі з акружэння. Стральбу на хутары Адама Садоўскага адкрылі падпалкоўнік і маёр, якія знаходзіліся на гарышчы хлява. Нашы ix забілі i закапалі на пустцы. Мы, калі паслі кароў, потым часта разглядвалі два бугаркі магіл пахаваных немцаў. Немцаў, захопленых на хутары, казалі адвезлі ў Mipcкi замак. Там быў зроблены пункт палонных.

Роздум…

Даўно няма хутара Адама Садоўскага. Магчыма i пустыр распахалі трактары. На сённяшні розум я думаю, што Аляксандр Адамавіч здейсніў подзвіг. Яго бацькі i ён змаглі непрыкметна ад немцаў пакінуць хутар i прывесці з вёскi Падлессе нашых салдат. Падрабязнасцей не ведаю: у якім стане немцы прыйшлі на хутар, можа змораныя выхадам з акружэння, але не можа быць, што яны не выставілі вартавых. Сашы трэба было неўзаметку ад ворага, рызыкуючы жыццём, пакінуць хутар. Таксама не магу сказаць, ці быў узнагароджаны наш герой. Па маладосці і неспрактыкаванасці не спытаў яго, але аб яго подзвігу ведала ўсё наваколле.

Жыццё кароткае, а Айчына вечная. Чалавек жыве ў нашай памяці, пакуль мы яго помнім. Мне 4 сакавіка было 83 гады. Лічу: лепей пазней, чым ніколі ўспомніць i памянуць добрым словам чалавека-­патрыёта, які зрабіў уклад у нашу Перамогу.

Пяхотнікі вермахта размясціліся прама ў дварах вёскі Стаўбцоўскага раёна, Мінская вобласць, жнівень 1941 г. Неўзабаве такія карціны, характэрныя для першых месяцаў вайны, стануць немагчымымі: мясцовыя жыхары часта здавалі месцы знаходжання акупантаў, іх колькасць партызанам і падпольшчыкам — і вораг стаў часцей спыняцца ў ахоўных лагерах асобна ад населеных пунктаў, пасля чаго народныя мсціўцы сталі часта спыняцца ў дамах мясцовых жыхароў.

Салдаты той вайны

Недалёка ад вёскі Асіпаўшчына быў хутар Шыркоўскага. У гады Вялікай Айчыннай вайны на хутары часта прыпыняліся партызаны, ідучы на дыверсіі на чыгунку. А ў 1944 годзе там знаходзіўся лагер нямецкіх ваеннапалонных. Хутар быў абнесены калючым дротам, устаноўлены вартавыя вышкі. Палонныя працавалі на будаўніцтве насыпу дарогі Стаўбцы-­Баранавічы. Па суботам i нядзелям немцы не працавалi, ix адпускалі, i яны хадзілі па вёсках, зaxoдзiлi і ў наша Падлессе.

Мой бацька вярнуўся з фронту ў чэрвені 1945 года цяжкапаранены, на грудзях – ордэн Славы III ступені i медаль “За перамогу над фашысцкай Германіяй”. Паранены быў пад Кенігсбергам 24 студзеня 1945 года, доўга лячыўся ў горадзе Гopкi. Калі ён распранаўся, усе грудзі былі сшыты аперацыйнымі швамі, асколкі сядзелі да самай смерці ў кішэчніку, руках i твары. Адчуваў ён сябе вельмі дрэнна, быў не работнік, усю працу па гаспадарцы выконвала маці.

Помню 1946 год, снежань. Перад новым 1947 годам закалолі кабанчыка, смалілі яго саломай на двары, i раптам на ім з’явіўся немец, у форме без пагон, у шапцы з казырком i навушнікамі, прывітаўся на рускай мове, прапанаваў сваю дапамогу. Бацька i госць размаўлялі, хто дзе ваяваў, ніякай варожасці не было. Немец дапамог унесці кабанчыка ў хату, свежаваць яго, а потым сабраўся вяртацца ў лагер. Бацька прапанаваў застацца, адведаць свяжыны. Селі за стол, выпілі самагонкі, закусілі, пагаманілі. Немец добра валодаў рускай мовай, расплакаўся, паказаў фота жонкі i дзяцей, лісты ад ix. Я з цікаўнасцю глядзеў на яго, на яго лысіну на галаве, супрацьгазавую сумку, з якой ён вынуў згрэбла, каб чысціць каня, i падараваў яго бацьку. Бацька ў сваю чаргу даў яму на дарогу хлеба, скавароднік, аладак i добры кавалак свяжыны. Немец шчыра дзякаваў i задаволены пайшоў у лагер.

Потым часта зноў заходзіў да нас. Прынясе ў сваёй сумцы то гэблік, то наждачку. Аднойчы параіў бацьку прыйсці да іх урача, што працуе ў лагеры. Бацьку завезлі туды на калёсах, камендант лагера дазволіў урачу агледзець яго. Доктар сказаў, што трэба ў бальніцу – зрабіць рэнтген, аналізы, і, магчыма, будзе патрэбна яшчэ адна аперацыя.

Чалавек старай закалкі

У 1948 годзе бацьку адвезлі ў чыгуначную бальніцу ў горад Баранавічы. Бацьку агледзеў xipypг (на жаль, забыў яго прозвішча) i сказаў маці і родным: “Патрэбна тэрміновая аперацыя, без яе ён пражыве не больш тыдня, слабы вельмі, пішыце распіску­-згоду, без яе аперацыю не зробім”. Маці i родзічы заплакалі, але бацька сказаў: “Доктар, я ўсё падпішу.” Аперацыя прайшла ўдала, але пацыент 2 гадзіны не прыходзіў у свядомасць. Урачы зрабілі ўсё, каб ён выжыў і пражыў да лютага 1984 года (80 год).

Немец з лагера Асіпаўшчына яшчэ да ад’езду ў Германію (1949 г.) заходзіў да нас і шчыра дзякаваў за дабрату.

Вайна – справа і віна палітыкаў

Лёс ваеннапалоннага любой арміі – цяжкі лёс. Напэўна, лёс нашых савецкіх ваеннапалонных у Германіі не быў такім, як нашага немца. У 1994 годзе я з галоўным урачом Краснапольскай ЦРБ Віктарам Пянькоўскім i групай школьнікаў пасля чарнобыльскай катастрофы былі ў Гepманіі і сустракаліся з моладдзю, жыхарамі і нават ветэранамі вермахта, што ваявалі пад Бранскам i трапілі там у палон, з журналістамі і грамадзянамі ЗША, якія працавалі ў Германіі. І ведаеце? Ветэраны вермахта любілі пець “Кацюшу” i гаварылі: “Мы ў палоне выжылі, дзякуючы савецкім людзям”.

Аляксандр Марзалюк,
ветэран педагагічнай працы, настаўнік гісторыі вышэйшай катэгорыі.
Фота з архіва рэдакцыі і сайта газеты «Мінская праўда».

Поделиться с друзьями
333 просмотров