Воинская слава Краснопольщины: от идеи до книги
Краеведческая деятельность для сотрудников библиотек является одной из основных, и они с интересом ею занимаются.
Следует отметить, что, несмотря на многогранность других интересных направлений работы, именно краеведение формирует репутацию и имидж библиотеки: контент такого содержания всегда украшает и делает уникальной любую тему, над которой работает учреждение.
Краснапольская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Ткачова не выключэнне. За гады яе існавання назапашаны вялікі фактаграфічны матэрыял па гісторыка-культурнай спадчыне, але ж жаданне актывізаваць работу па краязнаўчым напрамку, імкненне прыцягнуць найбольшую колькасць карыстальнікаў падштурхнулі калектыў працаваць мэтанакіравана.
Пачынаючы з 2021 года, супрацоўнікі бібліятэкі працавалі над 7 праектамі. Вынікам працы стала выданне ў 2023 годзе «Книги трудовой Славы. Краснопольский район». Яна складаецца з 8 раздзелаў: «Они сражались за Родину», «Гордимся земляками», «Слава человеку труда», «Краснопольчане в созвездии науки», «Призвание — педагог», «Их жизнь – в медицине», «Таланты родной земли», «Спортивная гордость Краснопольщины».
Улічваючы, што ў Вялікай Айчыннай вайне прымалі ўдзел больш за 10 тысяч нашых землякоў, а не вярнулася з яе амаль 6 тысяч з іх, наш калектыў вырашыў да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў раздзел «Они сражались за Родину» аформіць у асобнае выданне – «Книга воинской Славы. Краснопольский район”. Работа мелася быць цяжкай. Але ж яна пачалася…
Работнікі Краснапольскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. Ткачова на працягу некалькіх гадоў па крупінках збіралі матэрыялы аб баявых дзеяннях нашых землякоў. Крыніцамі чэрпання інфармацыі сталі, зразумела, кніга “Памяць. Краснапольскі раён” нашага земляка Л.В. Лабаноўскага і таксама летапіс Краснапольшчыны – раённая газета “Чырвоны сцяг. Краснаполле”. Упершыню шчыльна сталі працаваць з сямейнымі архівамі краснапальчан. У цесным узаемадзеянні з супрацоўнікамі раённага гісторыка-этнаграфічнага музея ўдалося сабраць вялікі матэрыял, які дазволіў выдаць «Книгу воинской Славы. Краснопольский район».
Кніга змяшчае 69 біяграфічных артыкулаў пра воінаў-герояў, ураджэнцаў Краснапольскага раёна, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны і выконвалі інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане.
Складаецца выданне з 3 раздзелаў: «Краснопольчане – Герои Советского Союза»; «Мы будем чтить ваш подвиг вечно»; «Мы помним вас, ребята из Афгана...».
9 мая бягучага года ў гарадскім скверы адбылася прэзентацыя гэтай кнігі разам з выставай-успамінам “Яны набліжалі Перамогу”. Прыемна, што праца супрацоўнікаў бібліятэкі не пакінула краснапальчан абыякавымі. Адзін за адным, гартаючы старонкі нашай сумеснай працы, яны знаходзілі знаёмыя прозвішчы і нават фотаздымкі сваіх родзічаў, дзякавалі за атрыманыя эмоцыі, а потым сталі нам актыўна дапамагаць.
У наступным годзе да 80-годдзя Вялікай Перамогі плануецца выпуск другога выдання кнігі, якое будзе дапоўнена дадатковымі матэрыяламі. Галоўная наша мэта – праз лёсы сваіх родзічаў дазволіць і маладому пакаленню даведацца пра няпросты час, смутак, боль, які закрануў амаль кожную сям'ю краснапальчан, адчуць павагу да свайго рода і прыналежнасць да цвердага духам, вернага сваёй роднай зямлі беларускага народа.
Матэрыялы, якія змешчаны ў абедзвюх кнігах, даступны ў электронным выглядзе на сайце Краснапольскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. М.Ткачова.
Падрыхтавала Наталля Калеснікава,
метадыст цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. М. Ткачова.