Чернобыль: сохраняя память

Сколько бы лет ни прошло, чернобыльская трагедия будет сопровождать жителей нашего района облаком воспоминаний, сотканных из человеческих переживаний, расставаний с земляками  и родными местами.

Краснопольщину катастрофа затронула серьезно, изменив истинное лицо района до неузнаваемости и повлияв на будущее, практически лишив его многих перспектив.

Приглашаем наших читателей полистать страницы нашей районной газеты постчернобыльских лет, узнать, что думали наши земляки, как они выживали, из последних сил цепляясь за свои дома, сады, соседей и односельчан, увидеть на фото, с какой болью они все это отрывали от  себя, когда уезжали в «чистые» районы.

Разам са сваім народам: шчыра, адкрыта, мудра

“Голас Краснапольшчыны” ад 27 красавіка 1996 года (“Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь – на Краснапольшчыне”, аўтар артыкула Тамара Братачкіна).

“У красавіку 1996 года верталёт з Прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнка прызямліўся на тэрыторыі калгаса імя Калініна, непадалёк ад будынка канторы гаспадаркі. Хлебам­соллю высокага госця сустракалі старшыня раённага выканаўчага камітэта М.В. Гарбачоў, старшыня калгаса імя Калініна С.П. Шаўцоў, старшыня Сідараўскага сельскага Савета У.І. Чмырыкаў.

А.Р. Лукашэнка наведаў машынны двор гаспадаркі, дзе цікавіўся гатоўнасцю тэхнікі да веснавых работ, гутарыў з механізатарамі. Пабываў у дзіцячым садзе вёскі Сідараўка і зрабіў выдатныя падарункі: халадзільнік і тэлевізар, а таксама салодкія ласункі дзецям. Не прамінуў Прэзідэнт на сваім шляху і мясцовы магазін.

А ля калгаснай канторы яго ўжо чакалі жыхары Сідараўкі, Краснаполля, навакольных вёсак, прадстаўнікі гаспадарак, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна.

З кароткай прамовай выступіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка. Ён зазначыў, што праблемы ў многіх раёнаў, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, амаль аднолькавыя. І, зразумела, усе яны павінны вырашацца. А для таго, каб рабілася гэта, так званыя чарнобыльскія сродкі зараз будуць накіроўвацца напрамую ў раён, мінаючы іншыя інстанцыі.

Потым А.Р. Лукашэнка адказаў на пытанні краснапальчан”.

Сказана

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка:

– У страшную памылку вылілася сёння тое, што раней у Вярхоўным Савеце прымаліся не заўсёды да канца абдуманыя рашэнні. Не станавіся ўпоперак людзей, упоперак людскога меркавання – гэта вялікая хрысціянская запаведзь, да якой мы не прыслухоўваліся, калі варварскімі метадамі высялялі людзей. Да чаго гэта прывяло, мы бачым сёння. Колькі пасёлкаў было пабудавана ў чыстым полі? Колькі сем’яў пераехалі ў густанаселеныя цэнтры? Усе гэтыя неабдуманыя крокі прывялі не толькі да празмернай траты сродкаў, але парадзілі і іншыя праблемы. Чаму не пайшлі ў свой час на ўшчыльненне наяўных вёсак? Словам, да людзей аднесліся бяздумна і бесшабашна.

Нарада па выніках паездкі, выканання чарнобыльскай праграмы,

18 красавіка 1996 года, Магілёў.

Вёскі не хацелі паміраць

“Голас Краснапольшчыны” ад 25 красавіка 1998 года ( “І ходзяць па вуліцы…казулі”, аўтар артыкула Галіна Яўсеенка).

“Вёска Гарэзна… Прыгожая назва. Пайшла яна, напэўна, ад слова “гарэзлівы”, вясёлы. Такой калісьці шумнай і мнагалюднай яна была. Жыхары пакінулі яе пасля Чарнобыля. І ўсё ж не зусім загінула вёска. Зараз засталіся ў ёй чатыры жылыя двары. Яны раскіданы па ўсёй вёсцы, далека адзін ад аднаго. Мы размаўляем з сёстрамі  Марыяй і Вольгай Прышчык. На пытанне: ці бывае страшна жыць вось так, у адзіноце, нібы на якім востраве, жанчыны адказалі:

– Страшна не ў тым сэнсе слова. Мы жывём тут, як адзінае цэлае з прыродай. Часта на вуліцы можна ўбачыць зайца або казулю. Глядзіць на цябе дзікая жывёла і не баіцца. Як і мы іх не баімся – ужываемся разам. Яны – побач у лесе, а мы – у хатах. Страшна другое – гібель, спусташэнне такіх вось вёсак, як наша. І землі дзічэюць – не апрацоўваюць іх людзі.

…Вясна ўпэўнена ўступае ў свае правы. Вось­вось зазелянеюць дрэвы, а ў поле выйдуць трактары. Толькі не ўсе палі ў гэтай зоне абудзяцца, не зазелянее тут збажына. На тое яна і “зона”…”.

Даты. Факты. Лічбы

“Чырвоны сцяг. Краснаполле” ад 21 красавіка 2001 года (“Вынікі аварыі для краснапальчан”, аўтар артыкула Леанід Лабаноўскі”).

✓ “Дзень 26 красавіка 1986 года стаў па­сапраўднаму “чорнай датай” у нашай гісторыі. Радыеактыўным чарнобыльскім попелам была засыпана і Краснапольшчына.

✓ Краснапольскі раён у залежнасці ад шчыльнасці забруджвання глебы радыенуклідамі і ступені ўздзеяння радыяцыі на чалавека быў падзелены на 4 зоны.

✓ Была распрацавана праграма па забеспячэнню адсялення жыхароў у іншыя раены і вобласці рэспублікі. На Магілеўшчыне быў адноўлены Дрыбінскі раен, чысты ад радыенуклідаў.

✓ З 23 тысяч насельніцтва Краснапольшчыны за яго межы выехала 9 тысяч.

✓ З раёна адселена 3680 сем’яў.

✓ 79 населеных пунктаў раёна спынілі сваё існаванне, а 22 вёскі ўжо пахаваны.

✓ З 14 калгасаў і саўгасаў засталося толькі 9.

✓ У раёне 43 населеныя пункты ахоўваюцца ўзводам патрульна­паставой службы міліцыі.

✓ У раёне ўстаноўлена 163 спецыяльных аншлага, якія забараняюць уваход на тэрыторыі без спецыяльнага пропуску.

✓ У 1996 годзе ў Краснаполлі адбылася прэзентацыя помніка “Смутак Чарнобыля”, які з нагоды 10­годдзя катастрофы быў устаноўлены на скрыжаванні дарог Чэрыкаў – Краснаполле  – Касцюковічы. На гранітным пастаменце сімвал нашай малой радзімы – Смуткуючая маці з крыламі, адно з якіх пад цяжарам той болі, якую прынёс нам Чарнобыль, апушчана долу.

І зараз да помніка ідуць людзі, ля яго спыняюцца госці, каб аддаць даніну памяці ахвярам чарнобыльскай бяды”.

Так было і 26 красавіка 2024 года. І так будзе далей. Таму што помнім, таму што любім, таму што трэба жыць.

Падрыхтавала Наталля КОЗІК.

Фото з архіва рэдакцыі і раённага гісторыка-этнаграфічнага музея.

Поделиться с друзьями
62 просмотров