Свята збірае паэтаў

V рэгіянальнае свята паэзіі «Вянок Аляксею Пысіну», прысвечанае 105-годдзю Краснапольскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, адбудзецца ў верасні бягучага года.

Штогод у пачатку восені ў г.п. Краснаполле ладзіцца рэгіянальнае свята паэзіі "Вянок Аляксею Пысіну". Гэты бібліятэчны краязнаўчы праект стаў адным з самых яркіх і значных распрацовак у развіцці бібліятэчнай справы і захаванні паэтычных традыцый Краснапольшчыны за апошнія гады.

Назва паэтычнага свята «Вянок Аляксею Пысіну» з'явілася не выпадкова. Так названы зборнік успамінаў магілёўскага пісьменніка і краязнаўцы Віктара Арцем'ева, у якім пра Аляксея Пысіна расказваюць вядомыя пісьменнікі і паэты Беларусі, людзі, якія асабіста ведалі А.Пысіна і тыя, хто любіць і ведае яго творчасць: Пімен Панчанка, Аркадзь Куляшоў, Сяргей Грахоўскі, Янка Брыль, Ніл Гілевіч, Васіль Быкаў, Лідзія Пшанічнікава і іншыя.

У свяце паэзіі “Вянок Аляксею Пысіну” штогод прымаюць удзел мясцовыя паэты, у тым ліку С. Сыранкоў, Д. Кустаў, А. Амельчанка, Г. Каваленка, А. Войтаў, М. Шпунтоў, Д. Манько і іншыя.  

У межах свята сваёй творчасцю дзеляцца паэты з суседніх раёнаў – Наталля Азаранка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі (Касцюковіцкі раён) і В. Стасенка (Слаўгарадскі раён), член Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў і майстроў мастацтваў». 

Краснапольская цэнтральная раённая бібліятэка.

Поделиться с друзьями
666 просмотров