А.І. Марзалюк: рэферэндум — усенароднае галасаванне, якое дае сігнал ураду аб настроях насельніцтва краіны
Кацярына Фядосаўна і Аляксандр Іванавіч Марзалюк — сям'я ў нашым раёне вядомая. Педагогі з вялікім вопытам і людзі неабыякавыя да гісторыі тых мясцін, дзе яны жывуць. Аляксандр Іванавіч — гісторык і краязнаўца, дзякуючы намаганням якога гісторыя Краснапольшчыны абагацілася новымі имёнамі, датамі, падзеямі.
На Ленінскім участку для галасавання ў аг. Леніна гэтыя паважаныя людзі аддалі свае галасы за мір ва ўсім свеце. Аляксандр Іванавіч так абазначыў значнасць сённяшняй падзеі: «Рэферэндум — усенароднае галасаванне, якое дае сігнал ураду аб настроях насельніцтва краіны і аб яго адносінах да гэтай гістарычнай падзеі — выбара Асноўнага Закона. Крыніцай улады ў нашай краіне з'яўляецца народ. Прынцып народаўладдзя захоўваецца і ў новай Канстытуцыі. А гэта гарант таго, што будуць прымацца правільныя рашэнні, якія захаваюць мір унутры краіны і дапамогуць стабілізаваць сітуацыю за яе межамі», — лічыць А.І. Марзалюк.
Тэкст і фота Наталлі Козік.