21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны па ініцыятыве Бангладэш і зацверджаны на Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў 1999 годзе.

Мова адыгрывае найважнейшую ролю для забеспячэння самабытнасці чалавека. Шматмоўныя і шматкультурныя грамадствы існуюць дзякуючы сваім мовам, якія перадаюць і захоўваюць традыцыйныя веды і культурныя адметнасці. 

Сёння ў свеце існуе каля 6000 моў, 43 працэнты з іх знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моўнай і культурнай разнастайнасці з 2000 года ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Міжнародны дзень роднай мовы – гэта яшчэ адна нагода, каб кожнаму беларусу задумацца аб лёсе нашай мовы, аб той бясцэннай спадчыне, што засталася нам ад прадзедаў, аб тым багацці, якім мы, беларусы, павінны валодаць ужо толькі таму, што нарадзіліся і жывём на Беларусі – краіне для жыцця.

gp.by

Поделиться с друзьями
2 225 просмотров