Прадстаўніца Краснаполля ўвайшла ў адзін з выпускаў энцыклапедыі “Кто есть кто в Республике Беларусь”. Зацікавіліся?
Цікаўнасць да жыцця чалавека, які дасягнуў поспехаў, заканамерная. Задаволіць гэту цікаўнасць прадастаўляе энцыклапедыя “Кто есть кто в Республике Беларусь”.
Прыемна, што сярод суайчыннікаў Беларусі, інфармацыя пра якіх ўвайшла ў адзін з выпускаў энцыклапедыі “Кто есть кто в Республике Беларусь”, ёсць і прадстаўнік г.п. Краснаполле Магілёўскай вобласці.
Гэта Валянціна Марчанка, метадыст Краснапольскага РЦК, стваральнік і кіраўнік народнага фальклорнага ансамбля “Горскія харашухі” і народнага аматарскага паэтычнага аб’яднання “Світанак”, – чалавек творчы і таленавіты, прафесіянал сваёй справы, гонар Краснапольшчыны.
Рэспубліканская энцыклапедыя “Кто есть кто в Республике Беларусь” выдавецтва “Энциклопедикс” выдаецца па міжнародных стандартах выданняў “Who is Who” і змяшчае інфармацыю пра людзей, якія дасягнулі прафесійных і творчых поспехаў, зрабілі свой уклад у развіццё Беларусі.
Энцыклапедыя – гэта сваеасаблівы калектыўны партрэт нашага грамадства. З дапамогай энцыклапедыі можна шырэй пазнаёміцца з дзелавым і творчым патэнцыялам краіны.
А. Качанава,
метадыст Краснапольскага РЦК.