Связующая нить поколений

Областной конкурс литературных работ (сочинений) «Завтра была война», посвященный 80-летию начала Великой Отечественной войны, проводился среди учащихся учреждений образования района. Организаторами конкурса выступили главное управление по образованию Могилевского облисполкома, Могилевская областная организация Белорусского общественного объединения ветеранов, Могилевская епархия Белорусской Православной Церкви.

Основной целью проведения конкурса являлось воспитание  любви к Родине, своему народу и его героям, уважения и глубокой признательности предыдущим поколениям, отстоявшим ценой больших жертв независимость нашего Отечества.

В районном этапе конкурса приняли участие учащиеся 7–11 классов всех учреждений образования. Сочинения ребята писали в номинациях: «Слава вам, фронтовики!», «Подвиги и судьбы партизан», «Великий подвиг тружеников тыла». Работы были исполнены в жанре прозы.

Награждение ребят состоялось 3 июля, в День Независимости Республики Беларусь, вечером на городской площади в рамках праздничного концерта. Награды победителям вручила председатель районной ветеранской организации Н.Н. Шараховская.

Так, 3-е место заняла в конкурсе Наталья Андреенко, ученица 11 класса ГУО «Средняя школа г.п. Краснополье». 2-е место – Али Бегунков, ученик 8 класса ГУО «Турьевской УПК детский сад – базовая школа». Первое место присуждено Кириллу Евмушкову, ученику 9 класса ГУО «Средняя школа г.п. Краснополье».

Победители награждены грамотами районной ветеранской организации соответствующих степеней. Поощрительными призами были отмечены Юлия Браточкина и Ксения Евзикова, ученицы 7 класса ГУО «Яновский УПК детский сад – базовая школа».

«Работы были представлены очень достойные, – отметила Нина Николаевна. – Очень трудно было выбрать победителей. Конкурс показал, что подрастающее поколение знает историю свой страны, ценит подвиг людей, отдавших свою жизнь за наше светлое будущее».

Дина Манько.

«Навек застаўся маладым»
(отрывок из сочинения Кирилла Евмушкова)

Вайна… Колькі болю, тугі, горычы і адзіноты нясе яна ў сабе…

Усё часцей і часцей задумваюся аб гэтым пасля наведвання Калеснікавай Майі Фёдараўны. Майя Фёдараўна – ветэран працы нашага раёна. Кожны раз яна распавядае нешта пра сваю маладосць, пра сваякоў…

Майя Фёдараўна расказала мне пра свайго бацьку – Фёдара Піліпавіча Калеснікава:

– У канцы 30-х гадоў у вёсцы Вялікія Хутары Фёдара Калеснікава ведалі як камсамольскага актывіста, ён узначальваў мясцовую камсамольскую арганізацыю і дапамагаў мясцовым уладам усталёўваць калгасны лад жыцця. У райкоме раённай камсамольскай арганізацыі яго зацвердзілі нават пазаштатным інструктарам па Гарадзецкім сельскім Савеце.

Але гэта была яго грамадская работа, а па сваёй асноўнай ён быў настаўнікам і працаваў загадчыкам Лют-Будскай пачатковай школы. Днём вучыў мясцовую дзятву, а пасля ішоў да моладзі, каб бавіць з ёю час і арганізоўваць на працоўныя справы ў мясцовым калгасе. Яго пастаянным спадарожнікам была мясцовая прыгажуня, настаўніца Мядзвёдаўскай пачатковай школы Еўдакія Фёдараўна Бабічава. Так яны ішлі побач у жыцці. А ў 1938 годзе сталі мужам і жонкай. Праз год прызвалі на службу ў рады Чырвонай Арміі. Спачатку служыў у Полацку, а потым Фёдара Піліпавіча накіравалі ў Гомельскае кулямётнае вучылішча. Ён вырашыў прысвяціць сваё далейшае жыццё ваеннай справе, быць абаронцам Радзімы. Дамоў  часта пісаў лісты, сумаваў. Маці гадавала мяне і чакала мужа…

Зімой 1941 года ён атрымаў кароткатэрміновы водпуск, усяго на 10 дзён. Маці расказвала, што тата прыехаў пасля навагодніх свят.

18 чэрвеня 1941 года, за тры дні да пачатку вераломнага нападу на СССР з боку фашысцкай Германіі, Фёдар Піліпавіч выклікаў для тэлефоннай размовы жонку, паведаміў, што ён паспяхова закончыў вучылішча, атрымаў званне лейтэнанта і накіроўваецца ў Брэсцкі гарнізон. А праз некалькі дзён пачалася вайна…

Невядома, ці паспеў лейтэнант Ф.П. Калеснікаў дабрацца да месца назначэння, каб стаць абаронцам крэпасці-героя. Гэта пытанне хвалюе мяне, не дае спакою. Пошукі станоўчага адказу пакуль не далі, але яго жыццёвыя пуцявіны скончыліся ў той 1941 год.

Аб гэтым мы даведаліся з паведамлення, якое атрымала мая маці: “Ваш муж лейтэнант Фёдар Піліпавіч Калеснікаў, ураджэнец в. В.Хутары Гарадзецкага сельскага Савета ў баі за сацыялістычную Радзіму, верны ваеннай прысязе, праявіў геройства і мужнась, быў на фронце Айчыннай вайны, прапаў без вестак у 1941 годзе. Падстава:  выпіска з загаду № 056-46. ГУК ВС СССР”.

Скончыла і замаўчала Майя Фёдараўна, а з яе вуснаў так і гучала пытанне:

– Колькі загадак нам трэба яшчэ разгадаць?!

Поделиться с друзьями
559 просмотров