Ганаровы грамадзянін Краснапольшчыны
1 красавіка 2021 года – 85 год з дня нараджэння Аляксея Сцяпанавіча Камая (01.04.1936), беларускага савецкага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, другога сакратара ЦК Кампартыі Беларусі (1990–1991 гг.), дэпутата Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання, Ганаровага грамадзяніна Краснапольскага раёна за значныя поспехі ў вытворчай і грамадска-культурнай дзейнасці, сацыяльна-культурным развіцці раёна (2016 г.), удзельніка VI Усебеларускага народнага сходу (11–12.02.2021).
Нарадзіўся ў в. Барсукі Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці.
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1959 г.), вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1974 г.).
Першы сакратар Краснапольскага райкома партыі (1968 – 1973 гг.).
За 5 гадоў працы Аляксея Сцяпанавіча Камая ў раёне кардынальна памянялі структуру пасяўных плошчаў, у тры з лішнім разы павялічылі вытворчасць бульбы. Вырасла і пагалоўе ската. Змяненне арганізацыі вытворчасці і вядзення сельскай гаспадаркі дазволіла за даволі кароткі тэрмін дабіцца важкіх вынікаў.
Пачалося будаўніцтва жывёлагадоўчых комплексаў, вырашаны многія пытанні інжынерна-тэхнічнага забеспячэння вытворчасці. Удасканаленне арганізацыі вядзення сельскагаспадарчай вытворчасці стварыла ўмовы для больш хуткага атрымання станоўчых вынікаў.
Раён стаў прыкладам па вырошчванню бульбы, а братам Ю.Я. і Я.Я. Жлоба было прысвоена высокае званне Герояў Сацыялістычнай Працы.
Пяцьдзесят сем працаўнікоў раёна ў той перыяд былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі Радзімы.
Зараз А.С. Камай – старшыня Савета Камуністычнай партыі Беларусі. Жыве ў г. Мінску.
Краснопольская центральная районная библиотека им. М. Ткачева.