Беларусь – наша мацi
Як вядома, Указам № 1 Прэзідэнта Беларусі 2021 год быў абвешчаны Годам народнага адзінства ў мэтах кансалідацыі грамадства, згуртаванасці беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэта і незалежнасці краіны.
Году народнага адзінства была прысвечана паэтычная пляцоўка “Беларусь – наша маці”, арганізаваная народным паэтычным аб’яднаннем “Світанак” (кіраўнік Валянціна Марчанка) Краснапольскага РЦК.
На пляцоўцы гучалі вершы членаў аб’яднання, прысвечаныя малой і вялікай Радзіме, беларускаму народу, Году народнага адзінства.
З творамі мясцовых паэтаў можна было пазнаёміцца і праз тэматычную літаратурную выставу “З любоўю да роднай зямлі”.
Наведвальнікі паэтычнай пляцоўкі атрымалі брашураванае выданне вершаў народнага паэтычнага аб’яднання “Світанак” пад назвай “Беларусь – наша маці, і яна ў нас адна”. Думаецца, што гэты матэрыял стане добрым рэсурсам у арганізацыі работы клубных устаноў па тэматыцы года – Года народнага адзінства.
Валянціна Марчанка,
кіраўнік народнага аматарскага паэтычнага аб’яднання “Світанак” Краснапольскага РЦК.