Адкрыты конкурс журналістаў і блогераў «#Дзень_беларускага_пісьменства2020»
Аб'яўляецца правядзенне адкрытага конкурса журналістаў і блогераў «#Дзень_беларускага_пісьменства2020».
Арганізатарамі конкурса з’яўляюцца Магілёўская абласная арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз журналістаў”, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама, установа “Рэдакцыя раённай газеты “Зара над Друццю”.
Конкурс праводзіцца па 1 верасня 2020 г.
У конкурсе прымаюць ўдзел журналісты і блогеры, якія выказалі жаданне апублікаваць артыкул у друкаваным СМІ, падрыхтаваць тэле- або радыёрэпартаж, скласці і апублікаваць пост (інфармацыйны блок, размешчаны карыстальнікам у сацыяльнай сетцы, блогу) па тэматыцы конкурса.
Спаборніцтва праводзіцца па наступных намінацыях:
I — лепшы аўтар публікацыі ў друкаваных СМІ;
II — лепшы рэпартаж у электронных СМІ;
III — лепшы блогер.
У кожнай з трох груп прысуджаецца 1-е, 2-е і 3-е месца. За першае месца у кожнай намінацыі пераможцам уручаецца дыплом і грашовая прэмія ў памеры 5 базавых велічынь, за другое і трэцяе – дыплом і спецыяльны падарунак.
Конкурсныя матэрыялы, размешчаныя ў сацыяльных сетках павінны абавязкова быць адзначаны з дапамогай хэштэга «#Дзень_беларускага_пісьменства2020».
Заяўку на ўдзел у конкурсе і конкурсныя матэрыялы неабходна накіроўваць на электронны адрас otd.smi@yandex.ru з абавязковай пазнакай “На конкурс”. Прымаюцца iнфармацыйныя матэрыялы, публiкацыi, радыё- тэлерэпартажы 2019—2020 гадоў, прысвечаныя падрыхтоўцы i правядзенню Дня беларускага пiсьменства ў г.Бялынiчы, папулярызацыi беларускай пiсьменнасцi i лiтаратуры.
Узнагароджанне пераможцаў конкурсу адбудзецца ў г. Бялынічы на мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства.
ЧАКАЕМ ВАС!