“Францыск Скарына альбо як да нас прыйшла кніга”

Пад такой назвай прайшоў гістарычны экскурс  у Ленінскай сельскай бібліятэцы які падрыхтавалі бібліятэкар Каваленка Г.М. і настаўнікі пачатковых класаў Ленінскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа.

,Мерапрыемства прысвячалася 500 годдзю  беларускаму кнігадруку. Францыск Скарына першы, хто адкрыў ва Ўсходняй Еўропе  кнігадрукаванне і зрабіў кнігу даступнай вялікаму колу людзей. Скарына – наш гонар і слава , бо яго нарадзіла і  ўскарміла  наша беларуская зямля. .К мерапрыемству  бібліятэкар  падрыхтавала выставу – партрэт “Францыск Скарына і яго час” дзе прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з жыццём і творчасцю вялікага славутага земляка.

IMG_1676

IMG_1693

Усяму ёсць свой пачатак – і вялікім рэкам, і маленькім сцежкам, і самаму жыццю. Усё чым мы сёння жывём, без чаго нельга уявіць людское існаванне, мае свае вытокі. Ёсць і ў кнігі свой пачатак і свая гісторыя. Вучні пачатковых класаў даведаліся на чым людзі пісалі даўней, аб сакрэце вырабу паперы, як быў вынайдзены кнігадрук. Папера адкрыла дарогу друкаванай кнізе. Дзеці на працягу мерапрыемства атрымалі звесткі пра дзяцінства Францыска Скарыны, чым ён цікавіўся, як вучыўся. Асабліва зацікавілі легенды пра Усяслава Чарадзея і Барысаў камень, якія расказваў Францыску дзядуля. Менавіта дзядуля і настаўнік Кукша, манах са Спасавага манастыра  дапамаглі яму ўвайсці у свет ведаў. Чужыя далёкія землі клікалі юнака да сябе і ён працягнуў сваё навучанне ў Кракаўскім універсітэце, дзе быў удастоены вучонай ступені бакалаўра вольных навук. Паяўленне першай друкаванай кнігі звязана з імем нашага славутага земляка. Скарына паказаў усяму свету годнасць беларускага народа і яго культуры. Упершыню  ён увёў тытульны ліст, тлумачальныя падзагалоўкі, нумарацыю, абзацы. Францыск Скарына – першадрукар, перакладчык, паэт, мовазнавец, педагог, астраном, філосаф, медык, батанік, сваёй працаю прадвызначыў цэлыя стагоддзі ў культурнай і грамадскай гісторыі Беларусі... Ён пакінуў нашчадкам кнігі у якіх засталіся самыя патаемныя, выпакутаваныя  яго думкі. Гэтыя кнігі вялікага беларуса ўспрымаюцца сёння як самае дарагая нацыянальная святыня, як сімвал ўсёй тысячагадовай беларускай культуры. Як запавет нашчадкам даносіцца да нас пранікнення і мудрыя словы Францыска Скарыны “Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы. Мерапрыемства закончылася дэбютам верша “Шлях Скарыны” які  бібліятэкар Каваленка Г.М. прысвяціла вернаму і адданаму сыну свайго народа.   емляка.

 

                    Шлях Скарыны

У Полацку слаўным, над рэчкай Дзвіной,

З ранішнім сонцам, вясновай зарой

З званамі сабораў, і гулам вятроў,

На свет нарадзіўся патомак купцоў.

Павітуха- бабуля дзіця прыняла

І бацьку Луку яго лес прадракла:

Каб быў ён вучоным і людзям служыў,

І шлях у навуку каб пралажыў .

І бабка як быццам у ваду глядзела

Кавалак паперы пакласці хацела,

Лука усміхнуўся, кіўнуў галавою,

Згадзіцца прыйшлося яму са старою.

Дзядуля Францішка вельмі любіў

І розныя тайны яму ён адкрыў,

Паведаў легенду пра Усяслава Чарадзея,

На добрыя  мары натхняў і надзеі.

Паведаў пра Полацк,  Сафійскі сабор,

На плошчы галоўнай знаходзіцца ён.

Пра Кракаў і Вільню, замежных купцоў,

З дзяцінства Скарына пазнаў розных моў.

Цікавілі надпісы,   адбіткі  слоў,

Пячатку адліць надумаўся ён.

Няўдалая проба і ўсё  у другі бок,

У навуку зрабіў ён першы свой крок.

Настаўніка Кукшу  Францішак паважаў,

Пра жыццё Ефрасінні  манах расказаў.

Пра Полацкі летапіс і манастыр,

Як кнігі прывозяць з замежных  краін.

У Кракаў дабраўся вучыцца юнак,

Складаўся па – рознаму яго цяжкі шлях,

Скарына  краіну сваю не забыў,

І першую кніжку ёй прысвяціў.

Вялікі вучоны і гуманіст

Друкар, перакладчык і фалькларыст,

Батанік, пісьменнік і педагог

В выгнанні ён родную мову збярог.

У далёкай  Італіі славяць Скарыну,

і ў Празе і Польшчы, і розных краінах

Славуты  вучоны вядомы  ва усім свеце,

Няхай яго зорка ярчэй ўсім свеціць.

Старажытны  Полацк – родны край.

Айчына наша дарагая,

Стаіць у задуме Скарына

Прадмовы нам свае чытае.

Поделиться с друзьями
1 772 просмотров