Са званнем “народны” – 50 гадоў!
Менавіта столькі часу мінула, калі тэатру Краснапольскага раённага Цэнтра культуры было прысвоена гэта званне. З гэтай нагоды на Краснапольшчыне праходзіць тэатральны тыдзень, урачыстае адкрыццё якога адбылося ў панядзелак, 19 сакавіка.
У фае раённага Цэнтра культуры ў той вечаровы час сабраліся сапраўдныя прыхільнікі сцэны, усе, хто пажадаў раздзяліць з артыстамі ўрачыстасць падзеі. Прыемна адзначыць, што на запрашэнне адгукнуліся гледачы рознага ўзросту. І ўсіх іх з’яднала адно – любоў да культуры і мастацтва.
Тут, у фае, госці, перад тым, як іх увагай завалодалі арганізатары мерапрыемства, мелі магчымасць датыкнуцца да гісторыі тэатра праз прадстаўленыя на стэндах фотаздымкі, на якіх – удзельнікі народнага тэатра, фрагменты са спектакляў розных гадоў. Пазіралі з партрэтаў на краснапальчан і стваральнік тэатра А. Грубэ, вядучы артыст 20-х гадоў А. Шашалевіч, музычны кіраўнік, артыст і драматург таго ж часу В. Шашалевіч, рэжысёр тэатра 70-90-х гадоў, заслужаны работнік культуры БССР В.І. Ермаловіч, рэжысёр Л.В. Лабаноўскі.

Здавалася, час прыпыніў свой ход, каб даць аднадумцам прыгадаць тое, што было і абмеркаваць сённяшняе. А яно непарыўна звязана з мінулым… Краснапольскі тэатр быў заснаваны ў 1918 годзе. У падзеі тых часоў гледачоў перанеслі лірычныя беларускія мелодыі, этнічная кампазіцыя ў выкананні народнага фальклорнага ансамбля “Горскія харашухі”, харэаграфічныя замалёўкі.
Пажаўцелыя ад часу старыя афішы, таксама прадстаўленыя ўвазе гасцей мерапрыемства, былі хоць і маўклівымі, але жывымі сведкамі бурнай тэатральнай дзейнасці. Звыш 100 спектакляў-прэм’ер было паказана на краснапольскай сцэне, больш тысячы герояў розных эпох і часоў прайшлі перад гледачамі. Шмат зорак запаліў тэатр на творчым небасхіле: пуцёўку ў вялікае мастацтва атрымалі Людміла Лаўрыновіч, заслужаная артыстка Расіі, Людміла Разумава, артыстка тэатра юнага гледача, Уладзімір Капылоў, які закончыў Мінскі тэатральна-мастацкі інстытут, і інш.
За сваё доўгае існаванне тэатр перажыў шмат знамянальных дат і падзей. Адна з асноўных – прысваенне ў сакавіку 1962 года ганаровага звання “народны”. Як адзначыла ў сваім зваротным слове да гасцей мерапрыемства начальнік раённага аддзела культуры Алена Міхайлаўна Раманенка, творчы шлях народнага тэатра быў складаным, цярністым. Былі ўзлёты, было і зацішша ў дзейнасці. Разам з тым, народны тэатр Краснапольшчыны на сённяшні дзень лічыцца самым старэйшым у Беларусі.

“І мы гэтым ганарымся”, — падкрэсліла Алена Міхайлаўна. І, як адзначыла, сёння дзякуючы маладым артыстам, маладому рэжысёру калектыў тэатра мае пэўныя поспехі ў сваім творчым жыцці. Так, з абласнога фестывалю тэатральных калектываў, у якім прымаў удзел, прывёз два дыпломы 1 ступені: за лепшую жаночую ролю і за лепшы дэбют.
Па-іншаму, на думку А.М.Раманенкі , і не магло быць. Бо побач з моладдзю – сапраўдныя мэтры тэатральнай сцэны: І.І Ткачоў, Л.У. Зырына, Н.В. Разгонова, В.І. Лазовік і многія іншыя, дзякуючы якім жыццё тэатра працягваецца. Творчаму калектыву Алена Міхайлаўна пажадала поспехаў, моцнага здароўя, дабрабыту і абавязкова новых тэатральных прэм’ер. А прыхільнікам сцэны паведаміла, чаго чакаць ад тэатральнага тыдня. Пасля ўсе былі запрошаны на спектакль “Сабралася бедна басота”, які ладзіў народны аматарскі тэатральны калектыў “Прамень” Хоцімскага РЦК.

Дзіна МАНЬКО.
Фота Аляксандра ДАНЧАНКІ.
Фота Аляксандра ДАНЧАНКІ.