Як усё пачыналася…
Так сталася, што 19 сакавіка 1974 года па накіраванню Магілёўскага абласного камітэта Кампартыі Беларусі я прыехаў у Краснаполле на пасаду рэдактара раённай газеты “Чырвоны сцяг”. Да гэтага часу працаваў у Чавускім райкоме партыі інструктарам аддзела прапаганды і агітацыі, рабіў загадчыкам аддзела і адказным сакратаром Чавускай раённай газеты “Іскра”. А крыху раней спрабаваў свае сілы карэспандэнтам па Мсціслаўскаму раёну Чавускай міжраённай газеты “Іскра”.
Пасля сустрэчы з першым сакратаром Краснапольскага райкома партыі С.Ф. Крутаўцовым накіраваўся разам з работнікам райкома Р.В. Траянавым у рэдакцыю, дзе ўжо чакаў мяне рэдактар газеты В.А. Юшкевіч, рыхтуючыся да паездкі ў абласную газету “Магілёўская праўда” адказным сакратаром. Пазнаёміўся з рэдакцыйным калектывам. З Віктарам Антонавічам быў раней знаёмы. Тут жа сустрэўся з Сямёнам Сямёнавым, які вучыў мяне селькораўскай здатнасці ў Мсціслаўскай раёнцы. На той час у рэдакцыі рамонту патрабавала грубка. У памяшканні друкарні, якая юцілася на цяперашнім месцы Алеі Славы, былі праблемы з ацяпленнем. Не было прыбудовы ля дзвярэй. Холад валіў у памяшканне. Прыйшлося задумацца, як жыць і працаваць далей у такіх абставінах. Дзеля гэтага давялося раіцца з вопытнымі рэдактарамі, якія ўжо павырашалі такія ж няпростыя праблемы. Запрасіў на сустрэчу з рэдакцыйным калектывам першага сакратара райкома партыі С.Ф. Крутаўцова. Перад тым як весці гамонку аб надзённых праблемах, дэталёва прааналізавалі, што трэба зрабіць для стварэння належных умоў работы як газетчыкаў, так і друкароў. На сходзе выказалі калектыву свае меркаванні аб правядзенні ў наступным 1975 годзе капітальнага рамонту з расшырэннем рэдакцыйнага будынка, а пасля яго завяршэння, у 1976 — будаўніцтве друкарні. Блага побач з рэдакцыяй было месца для ўзвядзення такога памяшкання. Удзельнікі сходу ад пачутага ўзрадаваліся і прапанавалі сваю дапамогу пад час будаўнічых работ на суботніках. Пасля сходу бачыў, як засвяціліся надзеяй вочы членаў нашага калектыву. Мне заставалася толькі давесці вынікі размовы выконваючаму абавязкі начальніка абласного ўпраўлення па справах друку, паліграфіі і кніжнага гандлю А.Е. Навумаву. Анатоля Елісеевіча ўзрадавала наша прапанова і ён абяцаў тэрмінова наведацца ў Краснаполле для вырашэння будаўнічых спраў з кіраўніцтвам раёна. З пачаткам 1975 года навалілася шмат клопатаў. Хоць была складзена праектна-каштарысная дакументацыя на рамонт і пашырэнне памяшкання будынка рэдакцыі, узнікла праблема пашырэння ўчастка на дзесятак квадратных метраў. Зямля належыла франтавіку і без яго дазволу нельга было на штосьці разлічваць. Двойчы давялося да яго наведацца і вырашыць станоўча пытанне валодання зямлёй. Акрамя таго, варта было вырашыць пытанне з ацяпленнем рэдакцыйнага будынка: наладзіць вадзяное ацяпленне, пабудаваць кацельню, набыць катлы, трубы, батарэі. На пачатку мая пачаліся работы па расшырэнню рэдакцыйнага будынка з цэглы, замене падлогі, дзвярэй, акон, рамонту даха, столі. Будаўнікі стараліся ў меру сваіх сіл і магчымасцей. Неабходную дапамогу ім аказвалі ўпраўляючы райсельгастэхнікі В.М. Шавароў і начальнік ПМК меліярацыі М.М. Хурсан. Работнікі рэдакцыі і друкарні правялі з дзесятак суботнікаў. Заглядвалі на нашу будаўнічую пляцоўку работнікі райкома партыі і райвыканкама. У іх таксама знаходзілася магчымасць нам дапамагчы, падказаць дзе было неабходна. Дадам, што начальнікам нашага ўпраўлення быў прызначаны новы кіраўнік К.Р. Шабулда, ранейшы кіраўнік Магілёўскага райкома партыі. Наведаўся і ён на нашу будоўлю. Азнаёміўшыся з яе ходам, не толькі параіў, што неабходна рабіць, каб паскорыць, але і сам, дзе трэба было падставіў плячо, асабліва з выдзяленнем дадатковых сродкаў. Заглянуў да нас старшыня Дзяржкамдруку М.І. Дзялец, якога вельмі цікавіла правядзенне будаўніцтва будучай друкарні. Тут патрэбна было выдзяленне значных сродкаў як для будаўнічых работ, так і на набыццё неабходных тэхнічных сродкаў. Параіўшыся з Канстанцінам Раманавічам Шабулдай, адназначна вырашылі здаць у эксплуатацыю Краснапольскую друкарню напрыканцы 1976 года. Ад прынятага рашэння старшыні Дзяржкамдруку М.І. Дзяльца весялей стала на душы. Але ж варта было завяршаць работы на рэдакцыйным будынку, ды здаваць у эксплуатацыю сістэму ацяплення. Разам з кацельняй шчыравалі ў будынку электрыкі з райсельгастэхнікі, было завезена ўсё неабходнае электраабсталяванне і прыборы асвятлення, мэбля для кабінетаў… І напярэдадні Кастрычніцкага свята 1975 года краснапольскія журналісты размясціліся ва ўтульных пакоях. Радасць улазінаў раздзялілі з намі кіраўнікі райкома партыі, райвыканкама, абласнога ўпраўлення Дзяржкамвыдання, упраўляючы райсельгастэхнікі В.М. Шавароў, начальнік ПМК меліярацыі М.М. Хурсан, старшыня праўлення калгаса імя Леніна А.М. Карпаленка. А ў сэрцы рэдактара была радасць ад шчырага ўсведамлення свайго ўдзелу ў гэтай добрай справе.

Фёдар ГАНЧАРОЎ, заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў.