І плыве над роднаю зямлёю песня салаўіная паэта…
Перабіраючы ў памяці імёны знакамітых землякоў — ураджэнцаў нашага краю, якія прынеслі сваёй малой радзіме вядомасць у сусвеце, памножылі славу таго месца, дзе нарадзіліся і выраслі, у каторы ўжо раз звяртаюся да таленту песняра неабсяжных краявідаў Краснапольшчыны, неперавершанага майстра беларускага паэтычнага радка Аляксея Васільевіча Пысіна. Нямала знакамітых асоб узрасцілі нашы краснапольскія прасторы. Ёсць сярод іх славутыя доменшчыкі і барацьбіты за ўладу Саветаў, Героі Савецкага Саюза і міністры, але ён, вясковы паэт з глыбінкі, веліччу сваёй творчасці, размахам паэтычнай думкі, сціпласцю і дабрынёй чалавечай душы ўзнёс любыя сэрцу мясціны на вышэйшую прыступку п’едэсталу годнасці і павагі аддаючы даніну шчодрай сыноўняй любові рачулкам і ўзгоркам краснапольскага краю, яго гаманкім крынічкам, спагадлівым, працалюбівым людзям, кожнай травінцы і кветцы родных абсягаў.
Упэўніцца ў справядлівасці асабістых меркаванняў давялося падчас правядзення творчай вечарыны з нагоды 90-годдзя Аляксея Васільевіча, якую ладзілі аматары паэтычнага слова, сапраўдныя шанавальнікі творчых здабыткаў Пысіна – педагогі і вучні Палужскага ВПК “дзіцячы сад – сярэдняя школа” ў дзень яго юбілею.
Наўрад ці магчыма лічыць перабольшваннем узнёслыя эпітэты ў адрас калектыву навучальнай установы, бо дасканаласць ведання радаводу, жыццёвага і творчага шляха паэта, якую прадэманстравалі юныя экскурсаводы школы ў час азнакамлення ўдзельнікаў свята зэкпазіцыямі мясцовага музея, іх непаддзельная апантанасць краязнаўствам, цікавасць да літаратурнай спадчыны земляка заслугоўваюць самай высокай пахвалы.
Пацвярджэннем сказанаму стала і прэзентацыя літаратурна-музычнай кампазіцыі пад назвай “Духоўнай смагі наталенне”, якую шчыр прыпаднеслі гасцям захавальнікі і шанавальнікі пысінскага радка.
Пранікнённымі радкамі верша Святланы Басуматравай “Мінута маўчання”, адрасаванай паэту, звярнуліся вядучыя свята да залы:
“Яму б ляснымі сцежкамі прайсці,
Адчуць раптоўна подых навальніцы…
Шумяць трывожна сосны. Пры жыцці
Любіў ён слухаць шолах таямнічы.
Яму б у жыта спелае ўвайсці,
Хвалюецца і жыта, пры жыцці
Не ўсё перасказаць яму паспела”.
…І пацякла, палілася нетаропкая гаворка пра чалавека, які ўсімі стрункамі сэрца любіў і ўслаўляў свой край, пра тонкага лірыка, пра паэта-франтавіка, майстра дзіцячага верша, натуру шматгранную і ў вышэйшай ступені па сапраўднаму творчую.
Штрышок за штрышком, слова за словам быццам на паркалі чалавечых сэрцаў выводзілі арганізатары вечарыны партрэт земляка мовай твораў яго паплечнікаў і сяброў мастацкага цэха Аляксандра Міронава, Алеся Пісьмянкова, Сяргея Законнікава, Сяргея Грахоўскага, Змітрака Марозава, Віктара Хаўрутовіча, Пятра Прыходзькі, Яўгена Талкачова і іншых. І выходзіла гэтая сакавітая вышыванка вуснамі дарослых і дзяцей заўзята і адмыслова.
Удала ўпляліся ў канву свята выступленні краснапальчан, якія пры жыцці былі асабіста знаёмы з Аляксеем Пысіным.
У сваім шчырым звароце да крыніц памяці старшыня раённага савета ветэранаў Ф.Ф. Ганчароў прыгадаў аб той увазе і спагадлівасці, з якой паэт цікавіўся справамі рэдакцыі мясцовай газеты. А былы супрацоўнік “Чырвонага сцяга” Г.М. Яўсеенка паведаміла пра сустрэчы з Пысіным, яго падтрымку пры падрыхтоўцы яе вершаў. Нямала ўзнёслых слоў адрасаваў паэту мастак А.В. Паплыка. А фотоздымак, зроблены ў час адной з сустрэч лёг у аснову партрэта Аляксея Васільевіча.
…Прагна ўслухваліся ў аповеды гасцей пра свайго земляка навучэнцы школы. Многае ў той дзень ім адкрылася ўпершыню. Шмат чаго ўжо ведалі дзякуючы нястомнай працы настаўніцы беларускай мовы і літаратуры, кіраўніка школьнага літаратурнага музея А.В. Пысіна Л.М. Пшанічнікавай. Не толькі нам, гасцям свята, але і вучням установы ў той дзень быццам бы прыадчыніліся яшчэ адны патаемныя дзверцы ў свет творчасці паэта-земляка, нязведаняя раней. Але такая да шчымлівага родная і такая блізкая.
Нельга не згадзіцца з выказваннем намесніка старшыні раённага выканаўчага камітэта Т.Ф. Каваленкі ў час яе выступлення на творчай вечарыне, што Палужскі ВПК “дзіцячы сад – сярэдняя школа” як ніводная навучальная ўстанова не толькі захавала, але і прымножыла даўнія традыцыі выхавання патрыятызму, актыўнай грамадзянскай пазіцыі, любові да сваёй Радзімы ў падрастаючага пакалення на прыкладах жыццёвага і творчага подзвігу нашага знакамітага земляка.
Тамара Фёдараўна выказала шчырую ўдзячнасць кіраўніку музея Л.М. Пшанічнікавай за вялікую працу, якая праводзіцца ёю і вучнямі па ўвекавечванню памяці паэта і папулярызацыі яго твораў.
Прызнаннем заслуг літаратурнага музея, які ў апошнія гады стаў сапраўдным цэнтрам патрыятычнага выхавання, фарміравання грамадзянскасці і маральнай сталасці навучэнцаў стала ўручэнне граматы аддзела адукацыі начальнікам А.А. Гоман.
Цёплыя словы віншавання і ўдзячнасці за свята адрасавалі школе настаўніца беларускай мовы і літаратуры Пачапоўскага ВПК “дзіцячы сад – сярэдняя школа” Л.М. Кажамяка і метадыст раённага цэнтра краязнаўства і турызма В.А. Марчанка.
…Скончылася творчая сустрэча ў Палужы, надыйшла пара пакідаць гасцінныя сцены школы, а ў сэрцы і сёння гучаць чыстыя галасы творцаў, прыхільнікаў паэта пранікнённым словам пра Аляксея Пысіна:
“…Ён будзе заўсёды, пакуль будзе Беларусь. І чым далей будуць пазнаваць сапраўдныя знаўцы, а мо і не знаўцы, а звычайныя юнакі і дзяўчаты, якія з захапленнем чытаюць паэзію і адчуваюць сапраўдную асалоду ад сустрэчы з яго словам, словам Аляксея Пысіна, тым больш і больш будуць рассявацца па зямлі пысінскія зярняткі Дабрыні”.
Тамара БРАТАЧКІНА.
Фота Івана ТКАЧОВА.